Дорога на Ошмяны и Минск открыта

Падзея, якую доўга з надзеяй чакалі аўтамабілісты ў тым ліку і нашага раёна, адбылася: другая чарга дарогі Мінск-Ашмяны-пляцоўка будаўніцтва Беларускай АЭС уведзена ў эксплуатацыю. Першая, што вядзе ад Астраўца да аўтадарогі Полацк-Вільнюс, ужо стала неад’емнай часткай інфраструктуры раёна і  з’яўляецца адной з самых любімых у вадзіцеляў.

Адкрыццё новай дарогі адбылося даволі будзённа: 24 ліпеня ў 17 гадзін былі зняты фізічныя перашкоды на выезд на новую аўтадарогу з боку аўтамабільнага кальца каля аўтазапраўкі за вуліцай Бялькішкі і адкрыты адпаведныя дарожныя знакі. А ўжо ў 18 гадзін на толькі што адкрытай дарозе быў заўважаны даволі актыўны аўтамабільны рух.

Яшчэ б! Новая шаша дазваляе не толькі скараціць шлях з Астраўца і пляцоўкі будаўніцтва АЭС да Ашмян і Мінска, але і зрабіць яго больш хуткім і прыемным: новая роўная дарога, не трэба збаўляць хуткасць, праязджаючы населеныя пункты і “кланяцца” “ляжачым паліцэйскім”.

Так што роўнай дарогі вам, вадзіцелі і пасажыры! І шчаслівага шляху!

Ніна АЛЯКСЕЕВА.