Для абитуриентов наступает горячая пора
Гарачая пара наступае для абітурыентаў: рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, здача школьных іспытаў і ўдзел у ЦТ – самыя важныя задачы, якія ім неабходна будзе вырашыць у бліжэйшы месяц.Варта памятаць, што для таго, каб прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні, неабходна зарэгістравацца на яго. Тэрмін рэгістрацыі заканчваецца 1 чэрвеня 2016 года.
Цэнтралізаванае тэсціраванне ў бягучым годзе пройдзе з 13 па 27 чэрвеня. Пачнецца яно 13 чэрвеня з беларускай мовы, 14 – абітурыентаў чакае іспыт па рускай мове, 16 – яны будуць здаваць грамадазнаўства, 18 – тэсты па біялогіі, 19 – па матэматыцы, 21 – па гісторыі Беларусі, 23 – па хіміі, 24 – па фізіцы, 25 – па замежнай мове і 27 – па сусветнай гісторыі і геаграфіі.
Пачатак тэсціравання – 11.00. Для ўдзелу ў ЦТ абітурыент павінен мець пашпарт, пропуск і ручку з гелевым чорным стрыжнем.
Для тых, хто па ўважлівай прычыне не зможа прыняць удзел у тэсціраванні ў асноўны дзень, вызначаны рэзервовы – 5 ліпеня. Зарэгістравацца на яго можна будзе 28 чэрвеня па 1 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя па правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання размешчана на сайтах аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама, Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі і Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў.
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.
