Дипломы III степени привезли островчане с областного конкурса-выставки
Абласны конкурс-выстава фітадызайна “Сонца, мама і кветкі” прайшоў 6 сакавіка ў Гродзенскім эколага-біялагічным цэнтры.Наш раён на абласным конкурсе прадстаўлялі выхаванцы гуртка “Фларыстыка” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ліза Сухоцкая і Аляксей Яжоў, якія працуюць пад кіраўніцтвам педагога Яніны Іосіфаўны Мілаш. Рабяты выступалі ў намінацыі “Букет для мамы” – за гадзіну з падрыхтаваных матэрыялаў ім неабходна было скласці кветкавую кампазіцыю і даць ёй яскравую назву.
Ліза і Аляксей пастараліся – прыгожая вясенняя кампазіцыя з жоўтых цюльпанаў у абрамленні кветак з саломкі ў прыгожай незвычайнай вазе з лазы прывабіла погляды журы. Выключным было і тое, што Аляксей быў адзіным хлопчыкам, які ўдзельнічаў у абласным конкурсе. У выніку работа юных школьнікаў Лёшы Яжова і Лізы Сухоцкай была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені, а ў падарунак школьнікі атрымалі ілюстраваную энцыклапедыю аб прыродзе.
У другой намінацыі гэтага ж конкурсу “Віншавальная паштоўка” ўдзельнікамі былі педагогі дадатковай адукацыі. Наш раён на ім прадстаўляла Аляксандра Мікалаеўна Букель – кіраўнік гуртка цэнтра творчасці “Фантазія”. За сваю віншавальную паштоўку Аляксандра Мікалаеўна таксама атрымала Дыплом ІІІ ступені і памятны падарунак.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.