Диплом третьей степени получила островецкая школьница за плакат на тему охраны труда
Ахове працы ўдзяляецца вялікая ўвага. На адным з буйных прадпрыемстваў нашай краіны, у вытворчым цэху ўбачыла вялізны плакат, створаны рукамі дзяцей – надпіс на якім “Мамы і таты, будзьце асцярожными. Дома вас чакаюць дзеці!”. Ён прымусіў задумацца. Мабыць, такая агітацыя сапраўды можа стаць добрым сродкам для аховы працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах. Сёлета дапамагчы бацькам задумацца аб ахове працы вырашылі школьнікі з нашага раёна – яны сталі ўдзельнікамі абласнога конкурсу малюнкаў “Мая будучыня – бяспека працы маіх бацькоў”, арганізатарам якога выступіла Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ.
І тым больш прыемна, што плакат выхаванкі гуртка “Фантазія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арыны Букель быў заўважаны членамі абласнога журы, а дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.
------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
Фота з сайта oldnew.dvfu.ru.
