Серёжа ждёт маму и папу
1
Для дзіцяці самае галоўнае – гэта сям’я, дом, цеплыня маміных рук, дужы і добры тата; тое месца і тыя людзі, якія дораць любоў і прымаюць цябе такім, які ты ёсць: слабым або моцным, хворым або здаровым, шчаслівым або няшчасным…
Вядома, што бацькоў не выбіраюць. Але кожны маленькі чалавечак, які па збегу абставін апынуўся ў дзіцячым сацыяльным прытулку, у глыбіні душы марыць жыць разам з мамай і татам, няхай і не роднымі па крыві.
Нядаўна ў прытулку з’явіўся “новажыхар” – дзесяцігадовы Сярожа, які страціў бабулю-апекуна. Ветлівы і добразычлівы, хлопчык захапляецца канструяваннем аўтамабільных мадэляў і любіць гуляць у футбол.
Сярожа чакае вас, мама і тата!
Эдзіта МАСЕЙКА, псіхолаг ДСП.
--------------------------------------------
Больш падрабязную інфармацыю пра дзяцей вы можаце атрымаць па тэлефонах: 31-6-48, 31-2-34.
Азнаёміцца з формамі жыццяўладкавання дзяцей можна на сайце сацыяльна-педагагічнага цэнтра Астравецкага раёна: http://ostrovecspc.jimdo.com/

