Дети встретились с талантливыми людьми Островетчины

Добрай традыцыяй у дзіцячай бібліятэцы сталі сустрэчы дзяцей з таленавітымі людзьмі Астравеччыны.

2013 год не стаў выключэннем. Так, 5 снежня ў госці да юных чытачоў завітала паэтка Людміла Іванаўна Кухарэвіч. Вечар-сустрэча “Зямля бацькоў, дзядоў зямля” дапамог дзецям бліжэй пазнаёміцца з гэтай таленавітай жанчынай, якой Бог дараваў столькі таленту: настаўніца, паэтка, мастачка, кампазітар, цікавая суразмоўца і проста цудоўная жанчына.
Спачатку рабяты слухалі аповед аб дзяцінстве Людмілы Іванаўна, а пасля – аб цікавай, але складанай настаўніцкай працы. Шмат гадоў аддала жанчына і краязнаўчай рабоце. Менавіта пад яе кіраўніцтвам працаваў гурток “Варнянская хатка”.
На гэтым мерапрыемстве прысутнічала таксама былая вучаніца Л. І. Кухарэвіч – А.Ч. Севасцьян. Яна рассказала маленькім слухачам, якімі цікавымі і змястоўнымі былі ўрокі Людмілы Іванаўны, нагадала пра тое, што многія вучаніцы марылі быць падобнымі на сваю настаўніцу.
Потым чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з паэтычнай дзейнасцю госці. Вучні чыталі вершы, слухалі, як яны гучаць у выкананні паэтэсы. Вершы гучалі на розныя тэмы: і пра каханне, і пра родны край, і пра прыроду. Былі нават і вельмі вясёлыя, напрыклад «Як мы полечку паскачам». Спадабаліся дзецям і больш сур'ёзныя творы, такія, як верш «Малітва». Трэба сказаць, што Людміла Іванаўна піша вельмі напеўныя вершы, некаторыя з іх пакладзены на музыку. Так, раманс «Ах, как нежно поет соловей» быў удастоены першага месца ў намінацыі «Паэтычнае майстэрства 2011 года».
Акрамя таго, Л.І. Кухарэвіч – пераможца абласнога фестывалю педагагічных работнікаў «Паэзия – души движенье», які праходзіў у 2011 годзе. З якім задавальненнем усе прысутныя слухалі песні ў выкананні спявачкі!
А якія цікавыя і прыгожыя карціны стварае Людміла Іванаўна! У іх жанчына ўкладавае сваю душу, свае думкі, пачуцці, светаўспрыманне.
Падчас сустрэчы рабяты задавалі шмат цікавых пытанняў, на якія госця адказвала змястоўна і з гумарам. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою ад стасункаў з гэтай пазітыўнай жанчынай з такой творчай душой.
Удалым завяршэннем цудоўнага вечара-сустрэчы сталі словы з верша Л.І. Кухарэвіч «Варнянскі вальс»:


Шумяць каштаны на дарозе каля храма,
У небе бомы звонаў паплылі.
Няма на свеце краю,
Што лепшы за Варняны,
Няма на свеце даражэй зямлі.


--------------------------
Надзея МІЛЕШКА, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі.


Фота з сайта culture.pskov.ru.