Декабрьские победы островецких школьников
Ураджайным на абласныя перамогі для нашых вучняў стаў апошні месяц восені бягучага года.
Тры ўзнагароды дасталіся нашым школьнікам на абласным конкурсе вучэбна-вопытных участкаў. Амаль паўгода рабяты шчыравалі на сваіх участках, а потым прадстаўлялі на суд журы плады сваёй працы. У намінацыі “Мая калекцыя” Алена Вакулік з Дайлідскай школы (настаўніца – М.Б. Барташэвіч) атрымала другое месца. У гэтай жа намінацыі трэцяе месца дасталося Ілоне Субач з Гервяцкай СШ.
А вось ў намінацыі “Лепшы план вучэбна-вопытнага ўчастка” другое месца было прысуджана Наталлі Мужыла з Міхалішкаўскай СШ (настаўніца – М.В. Сяргей).
Ёсць пераможцы і ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў “Родная зямля – Беларусь”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся”. У намінацыі “Дзіўны свет раслін” перамогу святкавалі Вікторыя Лучынская і Ірына Пятроўская з Дайлідскай школы (кіраўнікі праекта – М.Б. Барташэвіч і Д.І. Зімніцкая).
У лік прызёраў абласнога конкурсу прэзентацый “Захаваем прыроду для будучых пакаленняў” трапіў і Эрнест Карэйка з Гервяцкай школы – яго работа была адзначана граматай.
Не менш удалай аказалася і работа членаў краязнаўча-экалагічнага гуртка “Ручаёк” Мальскага НПК (кіраўнік – А.К. Касцюк). Рабяты са сваім кіраўніком удзельнічалі ў абласной экалагічнай экспедыцыі “Старонкамі Чырвонай кнігі Гродзеншчыны” і ў намінацыі “Жывёлы Чырвонай кнігі” занялі ІІ месца.
Так трымаць!
----------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
Фота з сайта goodfon.ru.