Чтобы велосипед не украли...
Зараз усё большую папулярнасць і распаўсюджанасць набывае “здаровы” від транспарту – веласіпед. Іх усё часцей і часцей можна ўбачыць на дарозе – на жаль, павялічваецца і колькасць іх крадзяжоў.Нягледзячы на тое што гэты двухколавы від транспарту не патрабуе паліва і “харчуецца” выключна сілай і энергіяй чалавека, веласіпед – задавальненне не зусім таннае. Тым не менш, як гэта ні парадаксальна, уладальнікі веласіпеда коштам каля 500 долараў могуць з лёгкасцю пакінуць яго без нагляду ці прымацоўваюць замком, які адкрываецца голымі рукамі. Гэтым, вядома ж, карыстаюцца злодзеі: крадуць “велікі”, каб перапрадаць ці каб проста пахуліганіць. А ўладальнікі затым у роспачы прыходзяць у міліцыю: дапамажыце!
Колькасць крадзяжоў веласіпедаў за 6 месяцаў гэтага года па Гродзенскай вобласці ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 11,3 працэнта. Усе яны, як правіла, праходзілі па аднолькаваму сцэнарыю: невядомы злодзей ноччу з пад’езда ўкраў веласіпед.
А некаторыя нават не ставяць яго ў пад’езд, а пакідаюць на вуліцы, нібыта наўмысна прапаноўваючы злодзеям “паспытаць шчасця”.
Рэдка хто з уладальнікаў захоўвае пашпарт веласіпеда, многія з іх не могуць даказаць факт яго набыцця, не ведаюць нумар рамы – усё гэта змяншае шансы вярнуць украдзенае.
Хочацца папярэдзіць і тых грамадзян, што імкнуцца сэканоміць і набываюць тавар “з рук”, – вы рызыкуеце купіць украдзеную рэч і трапіць у двайную пастку: пазбавіцеся і тавару, і грошай, патрачаных на яго набыццё. Акрамя таго, супраць вас можа быць узбуджана крымінальная справа.
Захоўвайце дакументы на веласіпед. Калі іх няма, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы, запомніце асаблівыя прыкметы: аксесуары, наклейкі, драпіны – усё, што дапаможа яго знайсці і апазнаць.
Што рабіць, каб не стаць ахвярай злодзеяў?
- Самы надзейны спосаб – не пакідаць веласіпед без нагляду і прымацоўваць яго за кола і раму тоўстым трывалым тросам на замок. Добрым дапаўненнем будзе веласігналізацыя;
- памятайце, што лесвічная пляцоўка, нават закрытая, – не лепшае месца для захоўвання вашай двухколавай “ластаўкі”;
- нават калі ненадоўга зайшлі ў будынак, пакідайце веласіпед у бачным для вас месцы;
- пакідаючы транспарт, забірайце з сабой усё, што можна зняць: велакамп’ютар, помпу, ліхтар, калі можна, то сядзенне – у такім выглядзе веласіпед для злодзеяў будзе непрывабным.
Што рабіць, калі веласіпед укралі?
- Адразу тэлефануйце ў міліцыю, пастарайцеся знайсці сведак, запішыце іх даныя, нумары тэлефонаў;
- размясціце інфармацыю аб крадзяжы ў інтэрнэце на адпаведных форумах;
- праглядзіце аб’явы аб продажы веласіпедаў – магчыма, знойдзеце там штосьці знаёмае.
І галоўнае – надзейна ахоўвайце свае веласіпеды.
----------------------------------------------------------------
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі.
