Чтобы курсанты жили и учились з комфортом
З новым вопытам, станоўчымі ўражаннямі і ўзнагародамі вярнуліся ўдзельнікі вучэбна-метадычнага семінара, які праходзіў на базе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.Ужо не першы год у гэтай навучальнай установе праходзяць семінары для адміністрацыі і педагогаў школ, якія ўзаемадзейнічаюць з Акадэміяй. Вось і сёлета тут прыветліва сустракалі гасцей.
Падчас семінара граматы “За актыўны ўдзел і эфектыўнае супрацоўніцтва ў арганізацыі і правядзенні прафілактычна-арыентацыйнай работы з моладдзю” атрымалі дырэктар Гудагайскай сярэдняй школы Ганна Мечыславаўна Капцюг і намеснік начальніка міліцыі па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Вадзім Мар’янавіч Савіцкі. А класны кіраўнік прававога класа Гудагайскай СШ Святлана Станіславаўна Пілецкая была адзначана Падзячным лістом.
Акрамя гэтага, для гасцей была праведзена цікавая і пазнавальная экскурсія з паказальным выступленнем курсантаў, прадэманстравана, у якіх умовах жывуць і займаюцца навучэнцы Акадэміі.
– Мы ўбачылі, што ў Акадэміі ўсё зроблена граматна і дасканальна, каб курсанты жылі і вучыліся з камфортам і ў адпаведнасці з апошнімі тэхналогіямі, – дзеліцца В.М. Савіцкі. – Акадэмія МУС – адна з найлепшых тэхнічна абсталяваных навучальных устаноў краіны. Напрыклад, нам прадэманстравалі адну з аўдыторый, дзе праходзяць заняткі: сталы, камп’ютары, дошка… Зазірнулі сюды літаральна праз паўгадзіны – пакой было не пазнаць, ён трансфармаваўся: з’явілася іншае абсталяванне – і тут ужо можна праводзіць трэніроўкі. Думаецца, у такіх умовах курсантам займацца камфортна і цікава.
Сёння ў Акадэміі дзейнічаюць тры факультэты: міліцыі і крымінальна-выканаўчы, дзе вучацца будучыя спецыялісты аддзела ўнутраных спраў, і следча-экспертны, дзе рыхтуюць работнікаў Следчага камітэта. Тэрмін навучання – 4 гады. Курсанты вучацца без стыпендыі, але яны атрымліваюць грашовае забеспячэнне супрацоўніка ўнутраных спраў, якое складае ад 2 да 2,5 мільёна рублёў. Акрамя гэтага, навучэнцы знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні – пражыванне, харчаванне, вучоба. Дарэчы, прыемная навіна для дзяўчат: апошні раз у Акадэмію набралі 35 курсантак, аднак плануецца набор павялічыць. Для таго, каб стаць курсантам Акадэміі, трэба здаць уступныя іспыты – цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай ці беларускай мове, па прадмету “чалавек, грамадства, дзяржава” і замежнай мове. Крайні тэрмін падачы дакументаў у гэтую навучальную ўстанову – 15 красавіка. Калі кагосьці зацікавіла гэтая інфармацыя і з’явілася жаданне паступаць у Акадэмію МУС, звяртайцеся да нас у аддзел. Аднак не адкладвайце і звяртайцеся ў аддзел ужо зараз: працэс афармлення дакументаў і медкамісія займаюць час. І будзе вельмі крыўдна, калі толькі з-за гэтага вы не зможаце паступіць у Акадэмію. Дарэчы, акрамя гэтай установы, у Беларусі аткрыты яшчэ Магілёўскі інстытут МУС, дзе рыхтуюць работнікаў крымінальнага вышуку і міліцыянераў грамадскай бяспекі.
