Члены волонтёрского отряда "Прамень" побывали в гостях у воспитанников социального приюта

Нядаўна ў выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку пабывалі члены валанцёрскага атрада «Прамень», які створаны на базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.

Госці прыехалі да рабят з цікавай гульнявой праграмай «Пошук скарбаў». Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся на дзве каманды і шукалі схаваны клад. На сваім шляху кожнай камандзе прыходзілася пераадольваць перашкоды: шукаць запіскі-падказкі ў надзьмутых шарах, адгадваць загадкі і рэбусы, збіраць пазлы, выконваць заданні на спрытнасць і кемлівасць. А ўзнагародай за старанні стаў, канешне ж, скарб – смачны торт.
Акрамя таго, валанцёры прывезлі з сабой цёплую вопратку, настольныя гульні і цацкі для дзяцей. Гуманітарную дапамогу аказала Астравецкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на чале з В.І. Руднік.
Дзеткі ад усёй душы падзякавалі гасцям за захапляльную праграму і падарылі на памяць «праменьчыкам» самаробныя сувеніры.


-----------------------------------------
А. ГАЛУЗІНА, загадчыца ДСП.