Центр творчества детей и молодежи поздравил женщин с 8 Марта

Раённая акцыя, прымеркаваная да жаночага дня, прайшла 7 сакавіка ў гарадскім парку. Яе арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі сталі педагогі, выхаванцы і  валанцёры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


У перадсвяточны дзень валанцёры выйшлі на вуліцы горада, каб павіншаваць жанчын са святам вясны. Кожная атрымала ў падарунак паштоўку, зробленую рукамі выхаванцаў і педагогаў цэнтра, а ўсе жадаючыя маглі пакінуць віншаванне ўсім жанчынам Астравеччыны на спецыяльнай святочнай дошцы.

За некалькі гадзін, што валанцёры правялі ў парку, яны змаглі падняць настрой і падарыць увагу дзяўчынкам і жанчынам, матулям і бабулям, якія ў перадсвяточны дзень праходзілі па вуліцах горада.


------------------------------------------------------------

Святлана МАРЦІНКЕВІЧ, сацыяльны педагог цэнтра творчасці.