Библиотеки воспитывают молодое поколение
На пачатку тыдня ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў семінар на тэму “Магчымасці бібліятэк у фарміраванні патрыятычных каштоўнасцей і традыцый у выхаванні маладога пакалення”.Перад бібліятэкарамі раёна выступілі супрацоўнікі аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу і абслугоўвання і інфармацыі. Ганаровым госцем быў святар царквы святых апосталаў Пятра і Паўла горада Астраўца айцец Георгій Савіцкі. Ён расказаў аб фарміраванні маральных каштоўнасцей і духоўна-асветніцкай рабоце сярод моладзі. Удзельнікі семінара даведаліся аб рабоце нядзельнай школы, аб сумесным адпачынку дзяцей і моладзі, сямейных пар.
Сельскім бібліятэкарам былі дадзены метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленню бібліятэчнага абслугоўвання моладзі, інфармацыйнаму зябеспячэнню гэтай катэгорыі чытачоў, аб інавацыйных формах работы. З абменам вопыту работы падзяліліся бібліятэкары Рытанскай і Варонскай сельскіх бібліятэк.
Напрыканцы семінара бібліятэкары атрымалі ўмовы конкурсу на стваэнне ўласнага электроннага рэсурсу на краязнаўчым матэрыяле па тэме “Нас Родина просила: Продержись!” да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Мэтай яго з’ўляецца героіка-патрыятычнае выхаванне дзяцей, падлеткаў і моладзі на прыкладзе баявых традыцый і подзвігу старэйшых пакаленняў.
-----------------------------------------------------------------------------
Галіна Францкевіч,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”.
