Библиотекари и читатели побывали на экскурсии в музее Великой Отечественной войны
Пачуцці перапаўняюць. Вяртаюся з экскурсіі. Пры чым тут бібліятэкары? Ды вельмі проста. Святлана Станіславаўна Лета сумесна з бібліятэкарам вёскі Завідзененты Валянцінай Аляксандраўнай Касцечка вырашылі ўзнагародзіць самых актыўных чытачоў паездкай у музей Вялікай Айчыннай вайны. Сярод тых, каму паступіла запрашэнне, была і я.У Міхалішкаўскай бібліятэцы праходзіць шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі: выставы, прэзентацыі твораў ваеннай тэматыкі, конкурсы чытальнікаў, стварэнне летапісу Міхалішак (менавіта ваенных гадоў). Экскурсія таксама была прысвечана гэтай вялікай даце.
Нашы бібліятэкары сабралі людзей розных прафесій: настаўнікаў, медработнікаў, работнікаў СВК, работнікаў культуры з Міхалішак, Завідзенентаў, Супранентаў, Альхоўкі.
Былі сярод нас прадстаўнікі Астраўца: дырэктар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” Наталля Уладзіміраўна Ачарэтава і намеснік дырэктара Вольга Пятроўна Пінчук.
Музей мяне ўразіў. Тут гісторыя і сучаснасць цесна перапляліся ў кампазіцыйным афармленні. Магчымасць убачыць тэхніку ваенных гадоў, панараму бою, пабываць у спаленай вёсцы, адчуць боль блакаднага Ленінграда – слоў не хапае, каб выказаць свае пачуцці.
Кожная зала музея адметная. Да прыкладу, у драўляных хацінах у натуральную велічыню мы бачылі за работай ваеннага тэлеграфіста, друкара за выданнем ваеннай газеты, ваеннага ўрача, які дапамогаў параненаму.
Нам пашчасціла трапіць на мерапрыемства, якое праводзіў ДАСААФ, паслухаць вершы ветэранаў.
Ад усіх чытальнікаў, якія трапілі на экскурсію, я хачу падзякаваць раённаму аддзелу ідэалогіі і Наталлі Уладзіміраўне Сянюць, а таксама нашым актыўным бібліятэкарам Святлане Станіславаўне Лета і Валянціне Аляксандраўне Касцечка пажадаць новых цікавых ідэй. Мы вас падтрымаем заўсёды!
-----------------------------------------------------------------------------------
Ірына Яхімовіч, чытальнік Міхалішкаўскай бібліятэкі.
