"Белая Русь" помогла собраться в школу детям из трёх многодетных семей

Напярэдадні новага навучальнага года раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» правяла акцыю «Збяром дзяцей ў школу».

На гэты раз дапамога была аказана тром шматдзетным сем'ям – Лета і Вайцяховіч з Міхалішак і Чарнушэвіч з Астраўца. У госці да рабят і іх бацькоў з падарункамі да новага навучальнага года завітала старшыня Астравецкай раённай арганізацыі «Белая Русь» Наталля Уладзіміраўна Сянюць.
– Мы вельмі ўдзячны за дапамогу, – дзякавалі пры сустрэчы бацькі. – Увага патрэбна кожнаму чалавеку, а калі пры гэтым атрымліваеш яшчэ і падарункі, то гэта прыемна ўдвайне.


----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.