"Белая Русь" помогла родителям организовать отдых детей
Раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” штогод дапамагае бацькам у арганізацыі адпачынку іх дзяцей.Сёлета Астравецкая раённая арганізацыя “Белая Русь” выдзеліла 11 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў на набыццё пуцёвак у летнія аздараўленчыя лагеры.
– У гэтым годзе мы набылі 10 пуцёвак, – расказала старшыня Астравецкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч. – Дзякуючы матэрыяльнай дапамозе, якую мы аказалі членам нашых пярвічных арганізацый, сем дзяцей адпачылі ў летніку “Ластаўка”, двое пабывалі ў спартыўным летніку “Алімпіец”, адну пуцёўку мы набылі для адпачынку ў прышкольным лагеры Варонскай школы.
Трэба спадзявацца, што адпачынак, які арганізавала раённая арганізацыя “Белая Русь” для нашых дзяцей, атрымаўся цікавым і карысным для іх здароўя.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
