"Белая Русь" отметила юбилей

На мінулым тыдні ў Гродне прайшло пасяджэнне Савета абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», прысвечанае 10-годдзю стварэння Гродзенскай абласной арганізацыі.

Удзельнікамі ўрачыстага мерапрыемства сталі старшыні раённых арганізацый «Белая Русь» вобласці і члены прэзідыума абласной арганізацыі.
Астравецкая раённая арганізацыя таксама створана ў 2004 годзе. Ля вытокаў яе фарміравання стаяла Ірына Эдуардаўна Тальчук, затым арганізацыю ўзначальвалі Марыя Нікадзімаўна Ігнатовіч і Валянціна Іванаўна Дземеш. Сёння старшынёй раённай арганізацыі, у склад якой уваходзяць 798 чалавек з 48 пярвічных арганізацый, з'яўляецца Наталля Уладзіміраўна Сянюць.
За дзесяць гадоў свайго існавання Астравецкая раённая арганізацыя папоўнілася не толькі новымі актыўнымі людзьмі, але і стала арганізатарам многіх добрых спраў і акцый.
Самых актыўных членаў і кіраўнікоў раённых арганізацый ушаноўвалі ў Гродне падчас пашыранага пасяджэння.
Ганаровую грамату РГА «Белая Русь», падпісаную яго старшыней А.М. Радзьковым, і грашовую прэмію атрымала старшыня Астравецкай раён-най арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Уладзіміраўна Сянюць. Яшчэ адным прыемным падарункам стала ўручэнне Наталлі Уладзіміраўне сімвала арганізацыі – шклянога бусла.


-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
.