Аварийные деревья спилят – но позже
1
У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” звярнулася жыхарка пасёлка Гудагай Марыя Грыва.Жанчына расказала, што побач з магілай яе мужа на гарадскіх могілках у Астраўцы стаіць сухая сасна, якая ў любы момант можа ўпасці – і пры гэтым пашкодзіць не адзін помнік. Гэтую праблему жанчына не раз падымала ў зваротах да начальніка РУП ЖКГ, але безвынікова. І на гэты раз зноў прасіла дапамагчы спілаваць аварыйнае дрэва.
За адказам на пытанне мы звярнуліся да намесніка начальніка Астравецкага РУП ЖКГ Віктара Мікалаевіча Аксютчыка.
– Праблема гэтая не новая. Калісьці людзям падабалася хаваць сваіх родзічаў паміж дрэў. Сёння даводзіцца могілкі расчышчаць.
Што датычыцца канкрэтнай сітуацыі, то ў месцы, якое назвала жанчына, стаіць не адна, а некалькі сухіх соснаў – і, зразумела, іх трэба прыбіраць. Гэтае пытанне ўзята на кантроль, разглядаюцца магчымыя варыянты добраўпарадкавання могілак, бо звычайным спосабам спілаваць дрэвы не атрымаецца, патрэбны прамысловыя альпіністы і, вядома ж, грошы.
Пакуль што РУП ЖКГ займаецца падрыхтоўкай да зімы. Але як толькі з’явіцца магчымасць, а таксама фінансавыя сродкі аварыйныя дрэвы будуць спілаваны.
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.
