"Астравецкая праўда" награждена Почетной грамотой Министерства информации

новая грамота АПЯк ужо паведамлялася, у мінулую пятніцу ў Гродзенскай вобласці прайшоў рэспубліканскі семінар кіраўнікоў цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па тэме “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі”. Узначаліла работу семінара міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, удзел у пленарным пасяджэнні прыняў Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка.

У рамках семінара былі ўзнагароджаны лепшыя рэдакцыйныя калектывы і журналісты краіны.

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі  за плённую працу па інфармаванню насельніцтва, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця раёна і ў сувязі з 75-годдзем з дня першага выпуску была адзначана газета “Астравецкая праўда”.