Апошні званок прагучаў у школах Астравецкага раёна

Развітанне са школай адбылося сёння ў 2940 вучняў нашага раёна: для іх прагучаў апошні званок. Для некага ён апошні толькі ў гэтым навучальным годзе, а для 246 адзінаццацікласнікаў – апошні, які аддзяляе школьнае дзяцінства ад дарослага жыцця.


З нагоды апошняга званка ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі. На некаторых з іх не толькі віншавалі выпускнікоў і давалі ім наказ, але і рабілі падарункі – школьным калектывам і асобным вучням, якія дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе. Да прыкладу, СВК “Гервяты” вучням Дайлідскай, абедзвюх Рымдзюнскіх і Гервяцкай сярэдніх школ, якія закончылі навучальны год на 9 і 10, кожны год – і сёлетні крызіс не змяніў традыцыю – уручае грашовую прэмію ў памеры пяці базавых велічынь.
А грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” сёлета падарыла Альхоўскай СШ сертыфікат на адзін мільён рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы школьнага музея.




На здымку: развітваюцца з роднай школай і  класным кіраўніком выпускнікі Гудагайскай СШ.