Алкоголь доводит до беды

Ён па-майстэрску спакушае і непрыкметна, з кожным глытком абманлівай расслабляючай цёплай вадкасці зацягвае ў чорную багну. І бяскрыўдныя на першы погляд пяцьдзясят грамаў ператвараюцца з цягам часу ў беспрасветнае існаванне, дзе галоўным з’яўляецца пытанне: дзе б дастаць выпіць?

Алкаголь не даводзіць да дабра. Вельмі часта менавіта лішняя чарка распальвае полымя скандалу ў сям’і – і няма пасля паратунку ні старым, ні малым. Страшна, калі выпівае бацька, і ўдвая больш жахлівей, калі мае залежнасць ад алкаголю маці. У дзіцячых вачах, якія ўсё гэта бачаць, застывае боль, страх, жаль да бацькоў і нянавісць да гарэлкі. А ў камісіі па справах непаўналетніх на ўліку з’яўляецца яшчэ адна “сацыяльна небяспечная сям’я”.
Алкаголь лёгка можа давесці да бяды. У мэтах супрацьдзеяння незаконнага абароту алкаголю раённы аддзел унутраных спраў з 12 па 18 снежня на тэрыторыі раёна праводзіў абласную акцыю “Разам супраць нелегальнага алкаголю!”
Калі вы штосьці ведаеце пра незаконную рэалізацыю спіртных напояў, не чакайце, пакуль здарыцца няшчасце, а тэрмінова паведаміце аб гэтым ў міліцыю.


--------------------------------------------------------------
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі.