Алёна Ивашко представляла Островетчину на областном конкурсе "Лидер года" в Лиде
Занальны тур абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года-2016» прайшоў у Лідзе. Самых актыўных лідараў-старшакласнікаў з 11 раёнаў Гродзенскай вобласці сустракалі ў раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.Астравеччыну на конкурсе прадстаўляла пераможца раённага этапу, вучаніца гімназіі №1 Алёна Івашка.
Кожнаму ўдзельніку падчас занальнага тура давялося пераадолець некалькі выпрабаванняў. Першым з іх стаў конкурс «Мая грамадзянская пазіцыя», дзе разам з Алёнай на сцэну выйшлі яе сябры, актывісты піянерскай дружыны імя Паташкевіча, якая створана ў гімназіі №1. З іх дапамогай Алёна, якая з'яўляецца намеснікам старшыні савета дружыны, рассказала пра справы і заняткі астравецкіх піянераў.
На наступным этапе, дзе школьнікі прадстаўлялі сацыяльна значныя праекты, Алёна прадэманстравала праект «Здаровы горад», які рэалізуе гімназія №1 і дзякуючы якому многія падлеткі актыўна ўмацоўваюць сваё здароўе і дапамагаюць іншым змагацца з дрэннымі звычкамі.
Самым цікавым стала конкурснае заданне «Лідар-сюрпрыз», падчас якога юных лідараў падтрымлівалі іх педагогі ці сем'і. Разам з Алёнай на конкурс паехала яе творчая сям'я – мама Наталля Іванаўна, сястра Юля і малодшы брат Саша. Яны спявалі, танцавалі, расказвалі вершы і ігралі на музычных інструментах.
На жаль, Алёна не выйшла ў фінал конкурсу, але была адзначана Дыпломам абласнога савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і атрымала падарункі ад арганізатараў конкурсу.
– Конкурс адкрыў перада мной новыя магчымасці, – расказвае Алёна Івашка. – Я пазнаёмілася з цікавымі людзьмі – спадзяюся, што нашы стасункі будуць прадоўжаны. А яшчэ гэта вопыт, які не будзе лішнім.
---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
