Активные пенсионеры читали любимые поэтические произведения

1
читаем вместе картинкаВы думаеце, што пенсіянеры  перасталі цікавіцца  літаратурай? Ні ў якім разе!  Сёлета ўдзельнікі ветэранскага клуба “Актыўнае даўгалецце”  некалькі сваіх пасяджэнняў правялі на “паэтычнай хвалі”.

Адразу адбылося цікавае падарожжа па старонках кніг Элізы Ажэшка, паглядзелі фільм   аб яе творчасці і  праслухалі кароткую аповесць “Галодны год”. А потым  “праніклі” ў паэтычны свет Янкі Купалы і Якуба Коласа: чыталі любімыя творы, абмяркоўвалі, дзяліліся думкамі. Зрэшты, амаль кожны раз на пасяджэннях клуба гучаць вершы любімых паэтаў ці песні на іх словы.