Акцию и велокросс посвятили всемирному дню без автомобиля

двигайся большеЗ мая бягучага года валанцёры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуюць праект «Ратуйся ад СПАЙСа».
Днямі ў рамках праекта ў Астраўцы прайшлі акцыя і велакрос, прымеркаваныя да сусветнага дня без аўтамабіля.

двигайся больше1Удзельнікі акцыі прапаноўвалі вадзіцелям аўтамабіля пакінуць яго на стаянцы і прайсціся па горадзе пешшу. Побач размяшчаўся глобус, на якім неабходна было размясціць выбраны транспарт – аўтамабіль, веласіпед ці ногі. Многія адмовіліся ад аўтамабіля – і тым самым прагаласавалі за чысціню паветра ў нашым горадзе.
двигайся больше2Працягам акцыі стаў велакрос – больш за 60 школьнікаў праехалі па вуліцах Астраўца да гарадскога стадыёна на веласіпедах, тым самым заклікаючы вадзіцеляў перасесці на экалагічны транспарт.
двигайся больше3Вучні таксама сталі ўдзельнікамі віктарыны на веданне да рожных знакаў, актыўна ўдзельнічалі ў веласіпедным этапе, дзе дэманстравалі ўменні ў перадоленні перашкод. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі веласіпеднага кросу атрымалі медалі і памятныя падарункі ад валанцёраў Чырвонага Крыжа.

--------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.