Абитуриенту. Как стать следователем?
Уяўленне аб гэтай прафесіі ў многіх складваецца з прыгодніцкіх фільмаў, папулярных тэлеперадач, захапляльных кніжак: таямнічае злачынства, крымінальная справа, небяспечнае расследаванне, пошук доказаў і высвятленне ісціны… Для іх жа гэта не інтрыгуючы сюжэт дэтэктыва, а штодзённая праца – работа няпростая, адказная, напружаная, але, безумоўна, цікавая.З 1 студзеня 2012 года папярэднім расследаваннем крымінальных спраў займаецца Следчы камітэт. Там працуюць адказныя людзі, якія асноўнымі правіламі для сябе лічаць справядлівасць і добрасумленнасць. Выезд на месца злачынства, складанне пратакола, апытанне сведак, распрацоўка магчымых версій – прывычная для следчых справа прываблівае юнакоў і дзяўчат цікавасцю і авантурызмам.
Дарэчы, для супрацоўнікаў Следчага камітэта ёсць адпаведныя гарантыі і кампенсацыі. Напрыклад, следчы, які праслужыў больш чым 5 гадоў, мае права на льготнае крэдытаванне для будаўніцтва жылля. Пры пераездзе на новае месца жыхарства ў сувязі з пераводам можна перавезці любым транспартам, акрамя паветранага, да 10 тон уласнай маёмасці за кошт сродкаў Следчага камітэта. Следчыя і іх сем’і карыстаюцца бясплатным медыцынскім абслугоўваннем ва ўстановах аховы здароўя органаў унутраных спраў. Раз у год падчас водпуску ў межах Беларусі аплачваецца білет да месца адпачынку і дарога назад. А яшчэ з павелічэннем тэрміну выслугі павялічваецца і колькасць дзён водпуску.
Супрацоўнікі Следчага камітэта могуць бясплатна павышаць кваліфікацыю ў вышэйшых навучальных установах, а таксама атрымаць другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Аднак перш чым стаць следчым, трэба паступіць у Акадэмію МУС на следчаэкспертны факультэт і атрымаць спецыялізацыю “Судова-пракурорска-следчая дзейнасць”. Студэнтам прадстаўляецца бясплатнае жыллё, харчаванне і форма. Тэрмін навучання – 4 гады – яны, дарэчы, залічваюцца ў стаж службы.
Калі вы сапраўды хочаце стаць следчым, за больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах паступлення звяртайцеся ў раённы аддзел Следчага камітэта.
