Абитуриенту. Если хочешь стать следователем...

Уяўленне аб рабоце следчага ў большасці людзей складваецца пасля прагляду кінафільмаў і перадач з іх удзелам, з публікацый у сродках масавай інфармацыі і кніг. Прычым, у многіх гэтая прафесія асацыюецца са службай у міліцыі і пракуратуры. Так і было да нядаўняга часу. На сённяшні дзень ні ў адной з гэтых структур следчых падраздзяленняў няма.

З 1 студзеня 2012 года ў нашай краіне існуе новая праваахоўная структура – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, які аб’яднаў следчых з розных ведамстваў. Тады дзяржава паставіла перад Следчым камітэтам задачы, накіраваныя на абарону грамадзян, іх уласнасці і выкараненне злачынстваў, накіраваных на парадак кіравання.
Следчы камітэт прадстаўляе сабой адзіную, самастойную, ваенізаваную арганізацыю, якая падпарадкоўваецца Кіраўніку дзяржавы. Супрацоўнікі Следчага камітэта з’яўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, маюць пэўныя гарантыі і кампенсацыі.
Так, супрацоўнік Следчага камітэта, які праслужыў больш за пяць гадоў, мае права на льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля; супрацоўнікі, а таксама члены іх сем’яў маюць права на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя міністэрства ўнутраных спраў; адзін раз у каляндарны год ажыццяўляецца аплата кошту да месца правядзення адпачынку і назад па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; у залежнасці ад выслугі гадоў устанаўліваецца і працягласць працоўнага адпачынку. Супрацоўнікі Следчага камітэта таксама маюць магчымасць бясплатна павышаць сваю кваліфікацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, а таксама атрымліваць другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Як і раней, кадры для следчых падраздзяленняў рыхтуюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, але самым прыярытэтным з’яўляецца следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, на якім рыхтуюць спецыялістаў па спецыялізацыі “Судова-пракурорска-следчая дзейнасць”. Усім курсантам гэтага факультэта прадстаўляецца бясплатнае жыллё, харчаванне і спецыяльная форма.
Тэрмін навучання ў Акадэміі – 4 гады, яны залічваюцца ў стаж службы. Прыём ва ўстанову ажыццяўляецца на конкурснай аснове па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай ці рускай мове, матэматыцы і грамадазнаўству. Тэрміны прыёму дакументаў – з 9 па 15 ліпеня.
Больш падрабязную кантактную інфармацыю можна атрымаць на сайце Акадэміі www.academy.mia.by, а пытанні, якія датычацца прыёму, можна задаць па электронным адрасе info@amia.unibel.by.
Усім, хто жадае атрымаць адукацыю на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, неабходна да 26 мая звярнуцца ў Астравецкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для падачы заявы і атрымання накіравання на медыцынскі агляд.


--------------------------------------------------
Сяргей КУМІШЧА, нам. начальніка Астравецкага раённага аддзела Следчага камітэта РБ.