Школьники обсудили, как не попасть в компьютерную зависимость

Маладзёжны форум у рамках раённага праекта «Камп'ютар – гэта здорава ці здарова?»  прайшоў на базе Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Яго ўдзельнікамі сталі вучні 8-9 класаў гарадскіх школ, якія падзяліліся на тры групы-блогі.

Пра тое, што вельмі блізкае знаёмства з камп'ютарам можа прывесці да залежнасці, ведаюць многія. Аднак, як правіла, большасць лічыць, што з імі такога не здарыцца. Але, як сведчыць статыстыка – і гэта пацвердзіла апытанне, праведзенае напачатку форума, – з кожным годам усё больш людзей трапляе ў «гульнявую» залежнасць – і ў выніку становіцца пацыентамі наркалагічных аддзяленняў бальніц.

Што можна і трэба рабіць, каб не трапіць у палон камп'ютарнай і інтэрнэт-залежнасці? Менавіта гэтае пытанне абмяркоўвалі рабяты. А дапамагалі ім дарослыя: намеснік дырэктара цэнтра творчасці Рыта Дрэма, сацыяльны педагог Святлана Марцінкевіч, псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Клімчэня.

– Сучасная моладзь не ўяўляе свайго жыцця без камп'ютара і інтэрнэта, і гэта прымушае задумацца аб фізічным і псіхалагічным здароўі школьнікаў, – гаворыць сацыяльны педагог цэнтра творчасці Святлана Марцінкевіч. – Менавіта таму мы прапанавалі рабятам знайсці альтэрнатыву камп'ютарным гульням. Падчас мерапрыемства вучні рапрацавалі міні-праекты аб выкарыстанні камп'ютарных тэхналогій у іх жыцці – і яшчэ раз упэўніліся ў тым, што камп'ютар – гэта не толькі гульні і забавы.

Прагляд відэаролікаў, гутарка і адкрытае абмеркаванне праблем – усё гэта прывяло да агульнага вываду: камп'ютар – гэта здорава, калі здарова!

----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.