13 шестиклассников приняли участие в районном этапе международного конкурса чтецов "Живая классика"

Раённы этап міжнароднага конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка”, арганізатарам якога з’яўляецца Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, прайшоў у Астраўцы.

Удзельнікамі гэтага конкурсу сталі шасцікласнікі – менавіта такая была ўмова конкурсу, – якія вывучаюць рускую мову.
Прадэманстраваць навыкі выразнага чытання вырашыла 13 удзельнікаў. Яны прадставілі на суд журы, у склад якога ўвайшлі метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Л.Л. Кетрыс, бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Т.А. Кісель, намеснік дырэктара гімназіі №1 М.В. Пагада, намеснік дырэктара Гервяцкай школы Т.Б. Максімюк і настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №1 Т.Р. Рудзінская, вершы і ўрыўкі з вядомых твораў русскіх пісьменнікаў і паэтаў.
Конкурс стаў сапраўдным святам кнігі і прадэманстраваў жывую цікавасць школьнікаў да сучаснай рускай літаратуры і разнастайнасць іх чытацкага кругагляду. Лепшымі з лепшых, якія і сталі пераможцамі раённага этапу, былі прызнаны гімназісты Алёна Івашка і Аліна Мацкевіч, вучні Спондаўскай школы Іван Васілеўскі, СШ №1 Уладзіслаў Кранкоўскі, Альхоўскай СШ Нэлі Качан і Варнянскага НПК Дар’я Нядвецкая.
А найбольш ярка, эмацыянальна і артыстычна выканала ўрывак з аповесці Б. Васільева “А зоры тут ціхія…” Алёна Івашка – менавіта яна ў хуткім часе прадставіць наш раён на абласным этапе Міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
.