13 педагогов Островецкого района получили жильё

жилье педагогам ключиГэтае  лета стала запамінальным для 13 спецыялістаў сістэмы адукацыі нашага раёна – дзякуючы Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падтрымцы райвыканкама яны атрымалі  жыллё.

– Не можа не радаваць, што кожны год у наш раён прыязджаюць  маладыя спецыялісты, а  працэнт іх замацавання на Астравеччыне з году ў год павышаецца – сёлета ён вырас да 70,7,  –  гаворыць  начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч.

жилье педагогамУ аддзеле адукацыі, спорту і турызму створана сістэма сацыяльнай падтрымкі маладых педагогаў – штомесячнае стымуляванне працы ў выглядзе прэмій і надбавак да заработнай платы, матэрыяльнай дапамогі на набыццё цвёрдага паліва і  частковую аплату здымнай кватэры і шэраг іншых.  А сёлета,  дзякуючы Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,  спецыялісты сістэмы адукацыі атрымалі ключы ад трох кватэр і шасціпакаёвага інтэрната, які размясціўся ў двухпавярховым будынку. Усё гэта дазволіла забяспечыць добраўпарадкаваным жыллём 13 настаўнікаў.

…Каля новенькай двухпакаёвай кватэры нас сустракае фізік Уладзімір Мікалаевіч Крывец, які за год работы ў Гудагайскай школе зарэкамендаваў сябе не толькі як цудоўны  настаўнік-прадметнік, але і добры навуковы кіраўнік.

Сёлета Уладзімір Мікалаевіч змяніў месца працы: перавёўся ў гарадскую сярэднюю школу №2, а праз некалькі тыдняў атрымаў ключы ад новай кватэры.

– Канешне, я вельмі ўзрадаваўся  такому падарунку да новага навучальнага года. Да гэтага я жыў са сваёй сям'ёй у Ашмянах і кожны дзень дабіраўся на працу ў Гудагайскую школу, –  расказвае малады педагог. –   Цяпер пераехалі ў Астравец. Жонка ўладкавалася ў цэнтральную раённую бальніцу – яна ўрач-тэрапеўт. Сына Паўла – яму восем месяцаў – пакуль што няньчыць бабуля, але мы ўжо запісалі яго ў дзіцячы садок, які будуецца ў другім мікрараёне.

Пакуль што з маладым педагогам  заключаны кантракт на два гады, але сёння, маючы  жыллё, ён упэўнены, што можа звязаць сваё будучае жыццё менавіта з Астравеччынай.

Узрадаваліся новаму жыллю і Анастасія Мечыславаўна Пашук, Марына Сяргееўна Коўшар і Марына Віктараўна Дземянчык, якія засяліліся  ў трохпакаёвую кватэру па вуліцы Валадарскага –  у кожнай асобны пакой.  Нягледзячы на тое, што дзяўчаты працавалі ў сярэдніх школах №1 і №2 і гімназіі №1, раней яны  не сустракаліся. Панаёміліся падчас уручэння ключоў ад кватэры –  і ўжо паспелі пасябраваць.

–  Гэта вялікая радасць, –  у адзін  голас дзеляцца  педагогі. –   Да гэтага жыллё даводзілася здымаць. Цяпер на парадку  дня – набыццё мэблі, але гэта ўжо прыемныя клопаты.

Узбуджанасць не пакідае і жыхароў інтэрната, які размясціўся ў двухпавярховым доме па вуліцы Петруся Броўкі ў Астраўцы. Цяпер тут будуць жыць   шэсць педагогаў – у кожнага асобны пакой. А разам яны могуць збірацца на кухні, абставіць якую дапамог раённы прафсаюз работнікаў адукацыі.

– У аддзела адукацыі ўжо быў вопыт стварэння  своеасаблівых інтэрнатаў для педагогаў пры сельскіх навучальных установах. Так, у нас  ёсць жыллё ў Падольцах і Спондах, а два гады назад мы адрамантавалі блок пакояў з кухняй, санвузламі і душавымі пакоямі ў Варнянах – у мінулым годзе добраўпарадкаванае жыллё там атрымалі восем настаўнікаў, –  расказвае Наталля Іосіфаўна Станкевіч. –  У гэтым годзе мы змаглі забяспечыць жыллём 13 спецыялістаў, што працуюць у горадзе,  – і гэта радасная падзея для тых, хто атрымаў дах над галавой, і, канешне,  для нас.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.