Житель Островецкого района погиб в ДТП около деревни Фольварки
Трагічна скончылася нядзельная раніца для аднаго з жыхароў Астравецкага раёна.Мужчына 1975 года нараджэння 23 жніўня каля шасці гадзін раніцы ехаў на аўтамабілі “Форд” па аўтадарозе Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе. Непадалёк вёскі Фальваркі ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы кювет, дзе аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся. Паколькі вадзіцель не быў прышпілены рамнём бяспекі, яго выкінула з машыны прыкладна на 12 метраў. У выніку ад атрыманых цяжкіх траўм мужчына памёр на месцы здарэння.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
