Женщина и ее 6-летний ребенок получили травмы при ДТП, которое произошло в Островце 8 сентября
Ранішняя паездка жыхароў Смаргоні завяршылася дарожна-транспартным здарэннем на адным са святлафораў у Астраўцы.
Сутыкненне адбылося 8 верасня ў 7.40 на вуліцы Валадарскага. Мужчына 1965 года нараджэння, жыхар Смаргоні, які знаходзіўся за рулём МАЗа паварочваў на святлафоры налева і не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю “Пежо” – у выніку чаго яны сутыкнуліся.
Вадзіцелем легкавушкі аказалася жанчына 1978 года нараджэння, таксама жыхарка Смаргоні. У выніку дарожна-транспартнага здарэння яна і яе 6-гадовае дзіця з траўмамі дастаўлены ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу.
Па папярэдніх даных, прычынай аварыі магла стаць няўважлівасць вадзіцеля МАЗа, аднак канчатковы вердыкт устанаўліваецца.
Славамір Родзь, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
