В Ворнянах в ДТП пострадала школьница. Свидетелей просят обратиться в Госавтоинспекцию
Дзевяцігадовая жыхарка Варнян пасля школы не прыйшла дадому, а трапіла ў бальніцу – на дзяўчынку наехаў аўтамабіль.Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на завулку Піянерскі непадалёк ад школы. Аўтамабіль “Фольксваген” наехаў на дзяўчынку, якая ў гэты момант знаходзілася на праезджай частцы. У выніку яна з траўмамі была дастаўлена ў цэнтральную раённую бальніцу. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк.
Просьба да ўсіх грамадзян, хто быў сведкам гэтага дарожна-транспартнага здарэння, звярнуцца ў аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі.
-------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
