В Островце в ДТП погиб человек
1
Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам адбылося ў Астраўцы ў мінулую пятніцу.Здарэнне адбылося каля 18.00 па вуліцы Валадарскага, насупраць магазіна “Кулінарыя”. Мясцовы жыхар 1959 года нараджэння пераходзіў дарогу літаральна побач з пешаходным пераходам і ўжо ступіў на тратуар, аднак па невядомай прычыне яго раптам павяло назад, і мужчына ўпаў спінай якраз на праезджую частку. У гэты момант па дарозе ехаў аўтамабіль “Фольксваген Пассат”, за рулём якога знаходзіўся жыхар Гомеля 1955 года нараджэння. У выніку адбыўся наезд на пешахода, які быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу, але ад атрыманых траўм памёр.
С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар.
Фота з сайта intelauto.ru.
