В аварии по дороге из Гудогая в Островец погиб водитель легкового автомобиля
2
Новы год, на жаль, ужо адзначыўся трагічнай падзеяй – дарожна-транспартным здарэннем, у якім загінуў чалавек.Чатырнаццатага студзеня каля 14.00 жыхар Смаргоні 1984 года нараджэння ехаў на аўтамабілі “Форд Фокус” з Гудагая ў Астравец па аўтадарозе Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе. На закругленні ўчастка дарогі ўправа малады чалавек не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машыну занесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з “УАЗам”. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў вадзіцель аўтамабіля “Форд Фокус” памёр на месцы здарэння.
Паважаныя вадзіцелі, абавязкова “пераабувайце” ўсе колы аўтамабіля на зімнія шыны, а пры складаных умовах надвор’я, слізкай дарозе выбірайце правільную хуткасць руху. Няхай вы прыедзеце пазней, але жывымі і здаровымі.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ,начальнік ДАІ.
