У Астравецкім раёне загінула сямейная пара

Заснулі і не прачнуліся

Трагічна закончылася паездка дадому для састарэлай сямейнай пары. Перабраўшы алкаголю, пенсіянеры заснулі на зямлі і ад пераахалоджання памерлі.


Цела 64-гадовага мужчыны і яго 66-гадовай жонкі былі знойдзены каля меліярацыйнай канавы ў Астравецкім раёне. Па папярэднім заключэнні спецыялістаў, іх смерць наступіла ад пераахалоджання. Следчыя змаглі ўстанавіць, што за некаторы час да гібелі мужчына і жанчына даволі бурна адзначалі Пасху, а па дарозе яшчэ “даганяліся” самагонкай. Менавіта яна і зваліла з ног мужа і жонку, пасадзейнічаўшы вечнаму сну.
Але апошнюю кропку ў гэтай справе міліцыянеры пакуль не паставілі.



Цыгарэты без дакументаў

12 красавіка ў доме жыхара вёскі Міхалішкі былі знойдзены і канфіскаваны паўтары тысячы пачак цыгарэт “Мінск-супер слім” .


У непрацуючага гаспадара “шматгадавога запасу” на гэтыя цыгарэты няма ніякіх дакументаў, якія б змаглі пацвердзіць законы шлях набыцця цыгарэт агульны кошт якіх ацэнены ў пяць мільёнаў рублёў.
На міхалішкаўца па гэтым факце складзены адміністрацыйны пратакол.


Сяргей ШАРШАНЭВІЧ, Мар’ян СІНКЕВІЧ, Антон ЧЫК.