Раскрыты махинации с кредитами

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Швяйляны.


Адзначыўся мужчына тым, што з лютага па лістапад мінулага года праварочваў незаконныя махінацыі. У банкаўскіх установах “Ідэябанк”, якія знаходзяцца ў Астраўцы і Ашмянах, падмануўшы і выкарыстаўшы ў якасці крэдытаатрымальнікаў жыхароў Астравеччыны, махінатар атрымаў грошы на суму каля 65 мільёнаў рублёў.

Паважаныя астраўчане, калі хтосьці стаў ахвярай падобнага злачынства, звяртайцеся ў раённы аддзел Следчага камітэта ці ў міліцыю.

Фото с сайта www. guestions.by