Пагранічнікі затрымалі незаконную касметыку
Падобна кантрабандысты таксама рыхтаваліся да святкавання 8-га Сакавіка. Падчас праверкі атрыманай аператыўнай інфармацыі ў пункце пропуску “Гудагай-1” пагранічны нарад знайшоў 56 адзінак тушы для веек.
Касметычны сродак быў схаваны ў поліэтыленавым пакеце ў пыласосе, які знаходзіўся ў першым купэ шостага вагона цягніка “Вільнюс – Масква”. Туш вытворчасці фірмы “Максфактар”. Праведзеныя пошукавыя мерапрыемствы гаспадара не выявілі. Прадметы адміністрацыйнага мытнага правапарушэння перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагрангрупы па рабоце са СМІ.