Островчанин совершил кражу дизельного топлива
Прагнасць да “халявы” да дабра не давядзе. Нядаўна ў гэтым упэўніўся і жыхар Астраўца.Мужчына, які выконваў будаўнічыя работы ў аднаго астраўчаніна, заўважыў дызельнае паліва, якое знаходзілася ў двары дома. Відаць, гэта знаходка не давала яму спакою, таму што ноччу злодзей вярнуўся ў той дом і ўкраў 300 літраў саляркі, якую пасля прадаў неўстаноўленай асобе.
У адносінах да гора-бізнесмена ўзбуджана крымінальная справа.
Сяргей КУМІШЧА , намеснік начальніка
раённага аддзела Следчага камітэта
Фото с сайта koverningrad.do.am
