Неправильный скоростной режим привёл к трагедии

1
Трагедыя на дарозе адбылася 21 жніўня каля 15.00 на ўчастку аўтадарогі Літвяны Варняны.


Жыхар Рытані 1987 года нараджэння ехаў на аўтамабілі “Пежо” па гравійным участку дарогі ў накірунку Варнян, аднак не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго “Пежо” перакулілася на праезджай частцы.

Акрамя вадзіцеля, у салоне знаходзіліся тры пасажыры. Адзін з іх, жыхар Літвян 1991 года нараджэння, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні і не быў прышпілены рамянём бяспекі, загінуў на месцы здарэння. Вадзіцель і два пасажыры з цялеснымі пашкоджаннямі рознай цяжкасці дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.

Прычыны аварыі ўстанаўліваюцца. Аднак хацелася б нагадаць усім вадзіцелям: выбірайце правільную хуткасць руху, тым больш на гравійцы. І не забывайце пра рамяні бяспекі. Інакш чарговая паездка можа стаць апошняй…


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.