Неизвестный обокрал брестчанина
Удачна “зайшоў” у чужую кватэру невядомы злодзей – назад ён выйшаў не з пустымі рукамі.Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу з кватэры па вуліцы Караткевіча ноўтбука “Ленова S400” і зараднага прыстасавання да яго. Электроніка належыць жыхару Брэсцкай вобласці.
