На автодороге Островец - Тракели - Солы столкнулись "Ситроен" и МАЗ
Апошні дзень зімы стаў апошнім днём жыцця для аднаго з жыхароў Астраўца.Мужчына 1949 года нараджэння ў той дзень ехаў на аўтамабілі “Сітраен” у накірунку райцэнтра. Аднак па невядомай прычыне на 3-ім кіламетры аўтадарогі Астравец – Тракелі – Солы, непадалёк Бялькішак, раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем “МАЗ”. Для таго, каб дастаць вадзіцеля “Сітраена”, прыйшлося выклікаць работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія спецыяльным абсталяваннем разразалі транспарт. Пацярпеўшы быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу, але ад атрыманых траўм памёр.
Прычыны дарожна-транспартнага здарэння ўстанаўліваюцца.
------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
