Желающим оказать сопротивление сотрудникам милиции следует хорошо подумать

Выхаваўча-прафілактычная работа з насельніцтвам – адзін з асноўных накірункаў аператыўна -службовай дзейнасці органаў унутраных спраў. Аднак не заўсёды грамадзяне ідуць на кантакт з міліцыянерамі, а часам нават пачынаюць “качаць” свае правы.

На жаль, нярэдка здараюцца выпадкі, калі грамадзяне не рэагуюць на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні імі службовых паўнамоцтваў або наогул аказваюць ім супраціўленне. Толькі за 2011-13 гады зарэгістравана 39 выпадкаў аказання супраціўлення стражам парадку Астравецкага раёна. А за 2009-11 гады ўзбуджана 5 крымінальных спраў за аказанне супраціўлення і прымяненне насілля ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі.
Аматарам “выступаць” супраць праваахоўных органаў не варта забываць, што такія паводзіны караюцца законам. Так, у адпаведнасці з Крымінальным Кодэксам Рэспублікі Беларусь за невыкананне патрабаванняў асобы дзяржаўнага органа пагражае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт. За супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў – выпраўленчыя работы тэрмінам да двух гадоў ці арышт да шасці месяцаў, абмежаванне волі да трох гадоў ці пазбаўленне волі тэрмінам дадвух гадоў. Насілле ці пагроза яго прымянення ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі караецца абмежаваннем волі да пяці гадоў ці пазбаўленнем волі на гэты ж перыяд.
Варта таксама ведаць, што спроба насілля караецца не толькі ў адносінах да міліцыянераў, але і іх блізкіх. За гэта такім крыўдзіцелям “свеціць” арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі да шасці гадоў.
Уздзеянне на супрацоўніка праваахоўных органаў шляхам знішчэння ці пашкоджання маёмасці, распаўсюджванне аб ім непраўдзівай інфармацыі або сведак, якія захоўваюцца ў тайне, таксама караецца штрафам ці арыштам да шасці месяцаў ці пазбаўленнем волі тэрмінам да трох гадоў.
Такім чынам, аматарам паспрачацца з супрацоўнікамі праваахоўных органаў варта задумацца аб тым, што за свае словы і дзеянні прыйдзецца адказваць перад законам.


В.САВІЦКІ, намеснік начальніка РАУС.