Затрыманы шведскія гадзіннікі і чарговыя партыі цыгарэт

На пункце спрошчанага пропуску “Лоша” 22 снежня пагранічным нарадам пры аглядзе пакета з асабістымі рэчамі былі знойдзены 92 адзінкі шведскіх наручных гадзіннікаў маркі “Андрыятыка”.
Папярэдні кошт гадзіннікаў – 37 мільёнаў 300 тысяч рублёў.
Знаходка была перададзена супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
А ў перыяд з 16 па 22 снежня на розных пунктах пропуску, як на ўчастках гэтых пропускаў, так і ў цягніках, якія рухаліся праз дзяржаўную мяжу, пагранічнікамі былі знойдзены і затрыманы некалькі партый незаконных цыгарэт.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.