Специалисты Островецкого лесхоза побывали в гостях у своих коллег из Вильнюса

Напрыканцы мая спецыялісты Астравецкага лясгаса на чале з дырэктарам Рыгорам Мечыслававічам Долгім наведалі Вільнюскую ўрэдзію.

Гэта быў візіт у адказ – нагадаю, што літоўскія лесаводы гасцявалі на астравецкіх землях мінулай восенню.
Такое супрацоўніцтва дазваляе не толькі развіваць узаемавыгадныя сувязі, але і абменьвацца перадавым вопытам работы.
Так, да прыкладу, астравецкія лесаводы ў першы дзень свайго візіту ў Літву наведалі лесагаспадарчыя аб’екты, пазнаёміліся з лесааднаўленнем дуба і распрацоўкай лесасек шматаперацыйнай тэхнікай (харвэстарам).
Варта адзначыць, што плошча Вільнюскай урэдзіі складае 35 тысяч гектараў, а плошча Астравецкага лясгаса – 85 тысяч гектараў. У нас у сярэднім працуе каля 30 чалавек у адным лясніцтве, у іх – 4 чалавекі (ляснічы, намеснік ляснічага, 1 або 2 ляснікі). У Літве, у адрозненні ад Беларусі, ёсць прыватныя лясы. Аднак да прыватных уласнікаў, як і да дзяржаўных, прад’яўляюцца аднолькавыя патрабаванні ў пытаннях вядзення лясной гаспадаркі. У нашай краіне лесагаспадарчыя ўстановы часткова датуюцца дзяржавай, а ў Літве актыўна развіта сістэма атрымання грандаў.
Па меркаванні галоўнага ляснічага Астравецкага ляс-гаса Аляксандра Пятровіча Шостака, праблемы ў бела-рускіх і літоўскіх лесаводаў падобныя. Сярод іх – забруджванне лясных масіваў бытавым смеццем. Змагацца з такімі недобрасумленнымі грамадзянамі, а таксама своечасова знаходзіць месцы ўзнікнення лясных пажараў у Літоўскай Рэспубліцы дапамагае сістэма відэаназіран-ня, абслугоўваннем якой займаюцца два аператары. Камеры ўстаноўлены на “вышках” аператараў мабільнай сувязі. Праз вызначаны час яны ў аўтаматычным рэжыме робяць тры здымкі. Сістэма гукам апавяшчае аператара аб узгаранні, калі яно адбываецца. Лёгкія пажары ліквідуюцца самастойнымі сіламі, у астатніх выпадках лясныя пажары тушаць спецыялісты міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Вільнюскай урэдзіі вялікая ўвага надаецца экалагічнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Створана вялікая колькасць экалагічных сцяжынак, на якіх адзначаны знакавыя прыродныя аб’екты. Астравецкія лесаводы пазнаёміліся з адным з такіх аб’ектаў – заказнікам “Нярыс”, а таксама наведалі музей пры ўрэдзіі, дзе сабраны прылады працы, форма і абсталяванне працаўнікоў лесу.
Як адзначаюць астравецкія і літоўскія лесаводы, аб’ядноўвае іх не толькі супрацоўніцтва, але яшчэ і любоў да лесу.


-----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.