"Прамая лінія" з начальнікам Ашмянскай мытні

Штомесяц праводзяцца “прамыя лініі” з начальнікам Ашмянскай мытні Іванам Іванавічам Нівяркевічам, падчас якіх усе жадаючыя могуць задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя і вычарпальныя адказы.
Вось самыя распаўсюджаныя з іх.


– З 1 ліпеня павялічылася стаўка ўвазных мытных пошлін на машыны. Колькі зараз будзе складаць кошт пошліны для аўтамабіля “Мазда” 2002 года выпуску і аб’ёмам рухавіка 2000 кубічных сантыметраў?
– З 1 ліпеня ўвазныя мытныя пошліны адносна аўтамабіляў, якія ўвозяць грамадзяне, вылічваюцца па стаўках, прыведзеных у дадатку 5 да “Дамовы аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і ажыццяўлення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам” ад 18 чэрвеня 2010 года. З гэтымі стаўкамі грамадзяне могуць азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта www.gtk.gov.by.
Што тычыцца быўшых у карыстанні аўтамабіляў, з моманту выпуску якіх прайшло больш за 5 гадоў, з аб’ёмам рухавіка ад 1800 да 2300 кубічных сантыметраў, то адзіная стаўка мытных пошлін складае 4,8 еўра за кубічны сантыметр рабочага аб’ёму рухавіка.

– Я хацеў бы прывезці ў Беларусь з Літоўскай Рэспублікі 4 новыя пакрышкі для аўтамабіля, які знаходзіцца ў маёй уласнасці. Ці магу я гэта зрабіць?
– У адпаведнасці з той жа “Дамовай”, перамяшчэнне праз мяжу пакрышак магчыма толькі для асабістага карыстання. Пры гэтым яны павінны быць новымі. Калі ж яны ўжо былі ў карыстанні, то правоз забаронены.
Калі вага пакрышак складае менш за 50 кілаграмаў, то мытныя плацяжы не аплачваюцца. Калі ж больш за 50 кілаграмаў, то ў адносінах да такога перавышэння прымяняецца адзіная тарыфная стаўка ў памеры 30% мытнага кошту пазначанага тавару, але не менш за 4 еўра за кілаграм.

Грамадзянка Літоўскай Рэспублікі пацікавілася: калі яна збіраецца пераехаць у Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, ці павінна яна плаціць пошліну за ўвоз асабістай маёмасці?
– Калі грамадзянін пастаянна пражывае за мяжой і атрымлівае від на жыхарства ў нашай краіне ці дакументы, якія пацвярджаюць яго перасяленне ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства, то пры ўвозе маёмасці, без залежнасці ад яе кошту і вагі, ён вызваляецца ад уплаты пошлін і падаткаў.
Але трэба ўлічваць дзве ўмовы. Першае – тэрмін увозу маёмасці не павінен перавышаць 18 месяцаў з моманту атрымання грамадзянінам дакументаў, якія пацвярджаюць яго перасяленне на пастаяннае месца жыхарства ў Рэспубліку Беларусь. Другое – тавары павінны быць набыты да атрымання фізічнай асобай віду на жыхарства ў Беларусі.
Таксама вызваляюцца ад уплаты мытных плацяжоў адзін легкавы аўтамабіль і адзін прычэп, якія знаходзяцца ў маёмасці фізічнай асобы і зарэгістраваны на гэту асобу ў краіне папярэдняга пражывання на працягу 6 месяцаў да атрымання віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

– Я збіраюся ехаць у госці ў Вільнюс на аўтамабілі. Растлумачце, калі ласка, нормы і ўмовы вывазу паліва з Беларусі.
– З 11 чэрвеня ўступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 года №753 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Пунктам 1 гэтай Пастановы ўстаноўлена, што да тавараў для асабістага карыстання, якія вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фізічнымі асобамі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, не адносіцца аўтамабільнае паліва ў выпадку выезду грамадзяніна больш аднаго разу на працягу 5 дзён. Калі ж чалавек выязджае за межы краіны больш аднаго разу на працягу 5 дзён, то паліва, якое знаходзіцца ў баку і іншых ёмістасцях, павінна быць змешчана пад мытную працэдуру экспарту, для ўплаты вывазных мытных пошлін. Гэтая працэдура ажыццяўляецца ў ведамасных пунктах мытнага афармлення. У зоне дзеяння Ашмянскай мытні гэта – “Ашмяны-аўта”. Стаўка складае 14,8 долара ЗША за 1 тону дызельнага паліва, 309,6 долара ЗША – за 1 тону светлых нафтапрадуктаў.
Такім чынам, калі грамадзянін выязджае за мяжу часцей чым 1 раз у 5 дзён, але ў яго няма дэкларацыі аб змяшчэнні паліва пад мытную працэдуру экспарту – яму адмаўляецца ў выездзе транспартнага сродку з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Але ў адпаведнасці з другім пунктам гэтай Пастановы вышэйпазначаныя нормы не распаўсюджваюцца на:
- супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый, прадстаўнікоў гэтых арганізацый і членаў іх сямей – пры прад’яўленні дыпламатычных (службовых) пашпартоў або іншых дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус;
- фізічных асоб, якія працуюць у дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі за мяжу, – пры прад’яўленні імі выпісак з рашэнняў адпаведных органаў (арганізацый) і (ці) камандзіровачных пасведчанняў, якія выдадзенны гэтымі органамі (арганізацыямі);
- фізічных асоб, якія выязджаюць на лячэнне ці кансультацыю – пры прад’яўленні адпаведных дакументаў, санаторна-курортных карт ці пуцёўкі;
- работнікаў дзяржаўных арганізацый дзяржаў-членаў Мытнага саюза, размешчаных на тэрыторыі замежных дзяржаў, – пры прад’яўленні службовых пасведчанняў;
- вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія ажыцяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў, – пры прад’яўленні дазволу на перавозку пасажыраў аўтобусамі ў міжнародных зносінах або фармуляраў (спісу пасажыраў) (для замежных міжнародных перавозчыкаў пасажыраў і багажу);
- фізічных асоб, якія перасякаюць мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь на падставе працоўных віз, якія выдадзены ў дзяржавах-членах Мытнага саюзу або ў замежных дзяржавах.

– Ці праўда, што існуе абмежаванне на перавоз макаронных вырабаў і крупаў у суседнюю дзяржаву?
– У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2011 года №755 “Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку” вываз фізічнымі асобамі з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі тавараў больш за ўстаноўленыя нормы дапускаецца пры ўмове аплаты гэтымі асобамі спецыяльнага збору ў памеры двухразовай сярэдняй цаны гэтых тавараў.
Гэтай Пастановай зацверджаны пералік тавараў і нормы іх вывазу фізічнымі асобамі, пры перавышэнні якіх неабходна ўплаціць спецыяльны збор, а таксама пералік тавараў, якія часова забаронена вывозіць за мяжу фізічным асобам. Да апошніх, напрыклад, прылічаны бытавыя халадзільнікі і маразільнікі закрытага акцыянернага таварыства “Атлант”, пліты газавыя бытавыя беларуска-расійскага сумеснага прадпрыемства “Брэстгазаапарат”, крупы (у асартыменце), макаронныя вырабы незалежна ад арганізацыі-вытворцы і інш.
Што тычыцца пераліку тавараў і норм іх вывазу фізічнымі асобамі, пры перавышэнні якіх неабходна заплаціць спецыяльны збор, то дапускаецца правоз: мяса (свініна), мяса птушкі – па 2 кілаграмы, цукар белы, мука, сыры сычужныя – па 2 кілаграмы, масла жывёльнае – 1 кілаграм, тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці – 2 пачкі, кансервы мясныя – 5 бляшанак, кансервы малочныя – 5 бляшанак. Калі тавары вывозяцца звыш пазначанай нормы, то неабходна заплаціць спецыяльны збор. Ён уплачваецца фізічнымі асобамі да вывазу тавараў з Рэспублікі за мяжу мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ў беларускіх рублях ці замежнай валюце па курсу Нацыянальнага банка, устаноўленаму на дату яго ўплаты, і залічваецца ў рэспубліканскі бюджэт.


Прэс-група Ашмянскай мытні.