Пагранічнікі знайшлі “нічыйныя” цыгарэты і трыкатаж

Чарговыя партыі “нічыйных” рэчаў былі выяўлены супрацоўнікамі Смаргонскай пагранічнай групы.


5 верасня пагранічнікі сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні на пункце пропуску “Гудагай-1” пры аглядзе пасажырскага цягніка “Вільнюс – Масква” пад сядзеннямі ў купэ №2 і №5 вагона №6 знайшлі 2 “нічыйныя” сумкі з трыкатажнымі вырабамі вытворчасці Рэспублікі Польшча (336 адзінак). Папярэдняя сума кантрабанднага тавару – 67 мільёнаў 200 тысяч рублёў.
Трыкатажныя вырабы былі перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
А ў мінулыя выхадныя пачасціліся спробы вывазу тытунёвых вырабаў: толькі за суботу і нядзелю супрацоўнікамі Смаргонскай пагранічнай групы было выяўлена і спынена 6 выпадкаў вывазу цыгарэт у колькасці 3000 пачак на суму каля 6,5 мільёна беларускіх рублёў. Цыгарэты хавалі, куды толькі можна: іх знаходзілі ў задняй частцы аўтамабіля ў бензабаку, у сумцы для асабістых рэчаў, у нішы запаснога кола, у заднім бардачку, а таксама ў падлакотніках дзвярэй і ў нішы пад заднім бамперам.
А самае буйное затрыманне адбылося ноччу 6 жніўня 2011 года на пункце пропуску “Гудагай”, дзе пагранічнікамі сумесна з інспектарам Ашмянскай мытні ў цягніку №311 “Харкаў – Калінінград” паміж вагоннымі суфле 2 і 3 вагона былі знойдзены 1660 “нічыйных” пачак цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Папярэдняя сума іх кошту – 3 мільёны 220 тысяч рублёў.
Цыгарэты былі перададзены супрацоўнікам Ашмянскай мытні.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай службы.