Мытня паведамляе аб чэргах на мяжы
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прапануе перавозчыкам, каб пазбегнуць чэргаў на беларуска-літоўскай граніцы ў сувязі з рамонтам на аўтадарожным пункце пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), скарыстацца іншымі пунктамі пропуску. Аб гэтым паведамляюць у прэс-службе ДМК Беларусі.
З 16 жніўня 2011 года да 7.00 гадзін 23 жніўня праводзяцца работы па ўладкаванню аўтадарожнага пакрыцця і яго маркіроўцы ў аўтадарожным пункце пропуску праз Дзяржаўную граніцу Літвы «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). На час правядзення работ пункт пропуску зачынены для руху транспартных сродкаў. У гэты перыяд часова прыпынена і работа аўтамабільнага пункта пропуску «Каменны Лог» (Беларусь).
У сувязі з праводзімымі работамі патокі грузавых транспартных сродкаў пераарыентаваліся на пункты пропуску «Катлоўка» і «Беняконі-1». Напрыклад, па стану на 15.00 18 жніўня ў аўтамабільным пункце пропуску «Катлоўка» пры выездзе з Беларусі чарга складала каля 500 грузавых транспартных сродкаў, а пры ўездзе – 300 грузавых транспартных сродкаў (арыенціровачны час чакання – больш за 20 гадзін). У аўтамабільным пункце пропуску «Беняконі-1» чарга на выезд - 300 транспартных сродкаў, на ўезд – больш як 30.
У мэтах скарачэння часу чакання ў чэргах Дзяржаўны мытны камітэт прапануе пры выбары маршруту перасячэння граніцы больш актыўна выкарыстоўваць яшчэ адзін пункт пропуску на беларуска-літоўскім напрамку – «Прывалка». Акрамя таго, пры ўвозе-вывазе тавараў у краіны Еўрасаюза ДМК настойліва рэкамендуе выкарыстоўваць пункты пропуску на беларуска-польскім напрамку: «Казловічы», «Брузгі-2», «Бераставіца».
БелТА.