Местные жители помогли пограничникам из Кемелишек задержать въетнамцев

Дзякуючы дапамозе мясцовага насельніцтва на ўчастку граніцы, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Кямелішкаўскага пагранічнага паста, было затрымана сем грамадзян В'етнама.


26 мая 2015 года на пагранічны пост «Кямелішкі» паступіў званок ад майстра Кямелішкаўскага лясніцтва Адама Георгіевіча Ёткі, у якім ён паведаміў, што непадалёк ад вёскі Літвяны мясцовыя жыхары бачылі трох в'етнамцаў.

–  Я працую майстрам лесу і часта аб'язджаю свае ўладанні. Падчас аднаго з такіх рэйдаў мне і патэлефанаваў адзін з жыхароў майго  ўчастка і паведаміў, што бачыў  падазроных людзей, –  расказвае Адам Георгіевіч. –  Раней у нас падобныя «госці» не аб'яўляліся, таму я насцярожыўся  –  і адразу ж патэлефанаваў начальніку пагранічнага паста «Кямелішкі» Юрыю  Вайцехавічу Шакелю.

Неўзабаве  ў лясным масіве пагранічны нарад затрымаў сем грамадзян В'етнама, якія сёння знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай группы і чакаюць дэпартацыі з тэрыторыі нашай краіны.

Актыўнасць мясцовых жыхароў не засталася незаўважанай. За прадстаўленую інфармацыю аб знаходжанні невядомых асоб на прыгранічнай тэрыторыі ляснічы Кямелішкаўскага лясніцтва Мікалай Іванавіч Салавей быў адзначаны  Падзячным пісьмом  старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і грашовай прэміяй, а майстар лясніцтва Адам Георгіевіч Ётка атрымаў Грамату камандзіра ваеннай часці 2044.

– З пагранічнікамі мы супрацоўнічаем даўно, –  расказвае Адам Георгіевіч Ётка. – Не раз сустракаліся, абмяркоўвалі планы па ахове граніцы. І ведаем, што ахоўваць межы сваёй краіны – абавязак кожнага чалавека.


----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.