Карысна ведаць: за мяжу – па правілах
30 сакавіка 2010 года ўступіў у сілу Закон РБ “Аб парадку выезду і ўезду з РБ грамадзян Рэспублікі Беларусь”, які рэгулюе праваадносіны, устанаўлівае агульныя правілы выезду і ўезду з Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падставу і парадак часовага абмежавання права грамадзян на выезд, а таксама вызначае агульныя пытанні афармлення пастаяннага пражывання грамадзян за межамі Беларусі.
У Законе істотным чынам рэфармаваны парадак выезду непаўналетніх грамадзян у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў. Грамадзяне, якія не дасягнулі 18 гадоў, могуць выязджаць па сваім дакументам для выезду і ўезду ў Беларусь пры прад’яўленні супрацоўніку органа пагранічнай службы дакументаў, якія пацвярджаюць статус законных прадстаўнікоў непаўналетняга:
- у суправаджэнні дваіх законных прадстаўнікоў;
- у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў;
- без суправаджэння законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні іх пісьмовай згоды;
- пры згодзе аднаго: для аздараўлення; лячэння ці кансультацыі; калі выязджаюць па дыпламатычных ці службовых пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама дзеці-сіроты ці дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.
У выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў не згодзен з парадкам выезду непаўналетняга, які ўстаноўлены ў Законе, ён мае права звярнуцца ў суд з заявай аб устанаўленні іншага парадку.
Калі адзін з законных прадстаўнікоў адсутнічае або немагчыма атрымаць яго згоду, непаўналетні можа выязджаць па пашпарту без суправаджэння, з пісьмовай згодай аднаго з прадстаўнікоў, калі прад’явіць адзін з наступных дакументаў:
- копіі рашэння суда аб магчымасці выезду з Беларусі без згоды другога законнага прадстаўніка; аб прызнанні яго недзеяздольным; аб пазбаўленні яго бацькоўскіх правоў; аб прызнанні прапаўшым без вестак; калі ён памёр;
- копіі пастановы суда або органа крымінальнага праследавання аб пошуку другога законнага прадстаўніка;
- пасведчання (копіі) аб яго смерці;
- даведкі органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, аб тым, што запіс аб бацьку дзіцяці ў кнізе актаў аб нараджэнні зроблены на падставе заявы незамужняй маці, у адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям’і або яе копіі;
- шлюбнага дагавору ці Пагаднення аб дзецях, у якіх прадугледжана магчымасць выезду непаўналетняга без згоды другога законнага прадстаўніка або іх копіі.
Пісьмовая згода законнага прадстаўніка на выезд непаўналетняга павінна быць зацверджана натарыусам ці іншай абавязанай асобай, якая мае на гэта права.
ДА ВЕДАМА ГРАМАДЗЯН:
неабходна адзначыць, што з 16 мая пачаў дзейнічаць Загад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 №200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян”. У адпаведнасці з ім адбыліся некаторыя змены – напрыклад, упершыню выдача пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 16 гадоў, пасля прадастаўлення ўсіх неабходных дакументаў, робіцца бясплатна. Пашпарт дзейнічае на працягу пяці гадоў, але не перавышае дасягнення 16-гадовага ўзросту.
Памер платы за паскоранае афармленне пашпарта з 16 мая 2010 года зараз складае 17500 рублёў. Максімальны тэрмін адміністрацыйнай працэдуры складае 15 дзён з дня падачы заявы.
Н. АНІМУЦКАЯ, ч.в.а. старшага інспектара групы па грамадзянству і міграцыі.