17 кастрычніка смаргонскімі пагранічнікамі былі затрыманы дзве буйныя партыі цыгарэт

На ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” ў Ашмянскім раёне ў 20 метрах ад лініі Дзяржаўнай мяжы пагранічным нарадам знойдзена месца складзіравання цыгарэт “Мінск” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. У агульнай суме колькасць цыгарэт складала 12 мяшкоў (5900 пачак). Зараз праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленню асоб, якія маюць дачыненне да проціпраўнай дзейнасці на Дзяржаўнай мяжы, і сумы ацэнкі цыгарэт.
У гэты ж дзень на ўчастку пагранічнага паста “Кямелішкі” ў Астравецкім раёне ў 300 метрах ад лініі Дзяржаўнай мяжы на рацэ Вілія пагранічным нарадам з прымяненнем партатыўнага цеплавізара “Сыч-2” знойдзены плыт, які ўткнуўся ў бонавую загароду. У раёне затрымання плыта не выяўлена ні кантрабандыстаў, ні слядоў дастаўкі цыгарэт. Пры разборы плыта знойдзена 75 каробак цыгарэт “Прэм’ер” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, якія дастаўлены на пагранічны пост “Кямелішкі”. Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.