Золотые руки Тадеуша Чернявского
Тадэвуш Станіслававіч ЧАРНЯЎСКІ – незаменны работнік Астравецкага лясгаса. Ён працуе сталяром у дрэваапрацоўчым цэху ўжо 18 гадоў, і ў яго руках звычайныя дошкі пераўтвараюцца ў карысныя рэчы – аконныя рамы, абшыўку, альтанкі і многае іншае.
Для таго, каб зрабіць невялікую раму для акна, Тадэвушу Станіслававічу хопіць і гадзіны, а вось для альтанкі неабходны не толькі час, але і натхненне. Дарэчы, дзве “карункавыя” альтанкі, якія былі выстаўлены на пляцоўцы Астравецкага лясгаса падчас выстаўкі “Паўночны вектар Гродзеншчыны” – яго рук справа.
Акрамя таго, ён заўсёды рыхтуе экспазіцыі, стэлажы для ўдзелу ў розных рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках – “Паляванне і рыбалка”, “Лесдрэўтэх”. Тадэвуш Станіслававіч аказваў дапамогу пры рамонце лясніцтваў, рабіў аддзелку ў Дамах паляўнічых.
Напярэдадні прафесійнага свята Тадэвуш Станіслававіч атрымаў Ганаровую грамату Гродзенскага ДВЛГА – яго залатыя рукі цалкам дастойныя гэтай узнагароды.
Дома Тадэвушу Станістававічу таксама не да адпачынку. Дапамог сыну Станіславу пабудаваць дом, зараз заканчвае лазню. Дачка Ганна працуе ў Мінску. Думаецца, калі б вярнулася яна на радзіму, таксама не засталася б без свайго кута, пабудаванага ўмелымі бацькоўскімі рукамі.
Вольга ШОЎКУН, фота аўтара.